2021 год будзе адзначаны важнай падзеяй у жыцці нашай краіны: прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі - людзі розных сацыяльных груп, прафесій і узростаў - абмяркуюць актуальныя пытанні жыцця дзяржавы і грамадства, падвядуць вынікі мінулай пяцігодкі, выпрацуюць напрамкі стратэгіі далейшага развіцця рэспублікі на Усебеларускім народным сходзе.
Жыхары нашага раёна могуць прыняць удзел у грамадскім абмеркаванні, падрыхтоўцы прапаноў па ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства.
Свае прапановы можна будзе пакінуць у грамадскай прыёмнай пры Рагачоўскім раённым выканаўчым камітэце ў аўторак і чацвер з 16.00 да 18.00 па тэлефоне 3-61-90.
1 снежня 2020 года з 16.00 да 18.00 прыём ажыццявіць начальнік аддзела эканомікі Рагачоўскага райвыканкама Герман І.У.