Выборы 2019
Перепись населения-2019
Год малой родины
Рус
Бел
Адрес: 247673 г.Рогачев,
ул. Интернациональная, 7
Е-mail: priem@rogachev.gov.by
Факс: 8 02339 3-64-66
Телефон: 8 02339 3-62-10
Опрос
С какой целью вы заходите на сайт райисполкома?

Главная Район История Феодальные замки Рогачевщины

Феодальные замки Рогачевщины

Падняпроўе гэта рэгіён, дзе перасякаліся інтарэсы Тураўскага, Смаленскага, Чарнігаўскага, Кіеўскага і Полацкага княстваў, таму на гэтай тэрыторыі асабліва шырокае развіццё атрымалі феадаль-ныя замкі: Лучынскі,Задруцкі, Рагачоўскі, Збароўскі, Вішчынскі. Гэта былі асаблівыя фарпосты на межах княстваў. Іх з’яўленне ў зоне павышанай вайсковай небяспекі можна патлумачыць палітыкай раздачы падобных земляў ў прыватную ўласнасць з боку цэнтральнай улады. Такім чынам князі маглі ўмацоўваць дзяржаўную прыналежнасць тэрыторый, асабліва слабых для адарвання земляў. Доказам, што Лучын, Вішчын, Збароў, Рагачоў былі замкамі, сведчаць знаходкі на гарадзішчах: дарагія ўпрыгожанні, грашова-рэчавыя скарбы, прадметы рыштунку коннага вершніка, імпартныя рэчы ў спалучэнні з сельскагаспадарчымі прыладамі і слядамі рамеснай вытворчасці (часцей за ўсё ювелірнай). У выніку археалагічных даследванняў у Вішчыне, Рагачове і Збарове  была знойдзена дарагая клінковая і абарончая зброя,  творы заходнееўрапейскіх і мясцовых майстроў – рамеснікаў, залатыя і срэбныя ўпрыгожанні.

Замкі Вішчын, Збароў і Рагачоў  спынілі сваё існаванне ў другой палове ХІІІ ст. Вішчын – згарэў падчас пажару у выніку нападу варожай дружыны. Рагачоў  працягнуў сваё развіццё далей і як умацаванае паселішча праіснаваў да 1780 года. Што датычыцца Лучына, пытанне аб прыпыненні  існавання жыцця  на гэтым пасяленні застаецца адкрытым у сувязі з яго недаследаванасцю археолагамі.

Рагачоўскае гарадзішча займае край мыса вышыней 11-12 м каля сутокаў Друці з Дняпром. З трох бакоў гарадзішча было абаронена высокімі  стромкімі схіламі, а з боку поля – ровам шырынёй больш за 40 метраў. Уезд размяшчаўся  з паўднёвага боку. Першыя пасяленцы на гэтай тэрыторыі з’явіліся ў другім тысячагоддзі да н.э. У першым тысячагоддзі да н.э. тут узнікла ўмацаванае гарадзішча  жалезнага веку. Потым на гэтым месца ўзнікла ўсходеславянскае паселішча, а ў 16 стагоддзі - умацаваны замак.

Задруцкае гарадзішча –  размешчана на паўднёвай ускраіне вёскі, на правым беразе Дняпра. Усходні схіл стромкі, вышынёй 17-18 метраў. З супрацьлеглага боку ўмацавана валам, вышынёй 1-3 м, шырынёй ад 8 да 15 м. У 1893 годзе на гарадзішчы ў гліняным гаршку знайшлі 89 цэлых і 3 фрагментаваныя сярэбраныя грыўні – зліткі, агульнай масай  14,5 кг. Гэта самы буйны скарб з грашовых  знакаў безманетнага перыяду, знойдзеных на Беларусі. Гэты скарб быў размеркаваны паміж музеямі Пецярбурга, Масквы, Разані, Арла, Ноўгарада, Адэсы, Херсона, Берліна, ЗША.

Лучын  - адна з самых найстаражытнейшых вёсак у Беларусі (1136 год- першае ўпамінанне ў летапісе). У 1173 годзе як сведчыць Іпацьеўскі летапіс, тут у князя Рамана Расціслававіча нарадзіўся сын, у гонар якога была заснавана царква св. Міхаіла. Лучын з’яўляўся смаленскім фарпостам на Дняпры ў атачэнні ўладанняў іншых княстваў. Размяшчэнне Лучына ніжэй Рагачова дазволіла   смаленскім князям кантраляваць шлях па Дняпры і Друці і збіраць даніну не толькі па смаленскай зямлі. Напэўна, менавіта таму ў Лучыне знаходзіцца два добра ўмацаваных гарадзішчы, так бо як Лучын пастаянна знаходзіўся ў баявой гатоўнасці.

Лучынскае гарадзішча “Папова Гара”  - мілаградскай,  зарубінецкай культуры і эпохі Кіеўскай Русі. З бакоў умацавана падковападобным валам вышынёй 3 метры, шырыней, у аснове, 19-20 м. На паўднёвым усходзе вал мае праход шырынёй каля 6,5 м., таксама ёсць і другое гарадзішча з умацаванымі валамі і равамі.

Збароў  Мяркуюць, што гэтае паселішча з’яўлялася рэзідэнцыяй рагачоўскіх князёў. Па сацыяльна – гістарычнай тыпалогіі яго можна з упэўненасцю аднесці да феадальнай сядзібы. Яго  памеры: вышыня да 4 м, шырыня да 15 м. Унутры магутнага паўкальцавога вала, які ўпіраецца канцамі ў абрывісты бераг Дняпра , выяўлены сляды жытла. Дом князя далучаўся да абарончых збудаванняў. Сярод знаходак на феадальным замку найбольш цікавымі з’яўляюцца: навершы дзідаў і стрэл, сярэбранныя пярсцёнкі, крыж – энкалпіён, фрагменты ліцейных форм. Знойдзены фрагменты меднай раманскай чашы пачатку ХІІ ст., з лацінскім надпісам і выяваю жанчыны.

Вішчынскі феадальна - ўладальніцкі замак – магутная абарончая сістэма 11-13 ст., якая складаецца з трох паралельных ліній валоў і равоў. Абарончая сцяна на грэбні вала стварала выдатныя ўмовы для абароны. З боку ракі абмежавана стромкім абрывам рачной тэрасы.

Вішчынскі  замак належаў Смаленкаму княству. Аб  гэтым сведчыць знойдзеная свянцовая пячатка Мсціслава Расціслававіча Храбрага, а таксама ўпрыгожанні, якія былі характэрнымі на Смаленскіх землях.

У 1979 г. у час даследвання крапасной сцяны гарадзішча быў выяўлены адзін з найбольш выдатных па мастацкай каштоўнасці скарбаў, знойдзеных на Беларусі. Схаваны скарб быў у канцы 13 ст.

100 лет БССР
Государственная регистрация (ликвидация) субъектов хозяйствования и общественных организаций
Cвабоднае слова
Беларусь помнит
II ЕВРОПЕЙСКИЕ ИГРЫ
75-й гадавіне вызвалення Гомельшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прысвячаецца
Помогут
Совет
Гомельский экономический форум
Освобождение Рогачева
Фонд
Защита прав потребителей
Указ 345
Тихиничи
Белорусский детский хоспис
Содействие занятости населения
Белорусская нотариальная палата
Рогачевский православный сайт
ЕГР
Земельные участки
ЛИНИЯ SMS-СООБЩЕНИЙ
На слиянии Днепра и Друти
РЦРБ
Федерация профсоюзов Беларуси
Луч
БЕЛАЯ РУСЬ
Рогачевский зональный ЦГЭ
Рогачев
gomeloblim.gov.by
ГУЗ
Цель 99
tops.gpk.gov.by
Предприниматель года
МЧС
Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ
Интернет-ресурсы